адцура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-чаго.
Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.; перастаць прызнаваць за ісціну што-н. роднае, блізкае, сваё; пакінуць прызнаваць.
А. родных, блізкіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адцура́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адцура́юся |
адцура́емся |
| 2-я ас. |
адцура́ешся |
адцура́ецеся |
| 3-я ас. |
адцура́ецца |
адцура́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
адцура́ўся |
адцура́ліся |
| ж. |
адцура́лася |
| н. |
адцура́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адцура́йся |
адцура́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адцура́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адцура́цца (ад каго, чаго и без предлога) сов. отре́чься (от кого, чего), отчура́ться (от кого, чего);
а. ад сваі́х слоў — отре́чься от свои́х слов;
а. ро́днага ба́цькі — отре́чься (отчура́ться) от родно́го отца́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адцура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.
Адрачыся, пакінуць прызнаваць роднае, блізкае, сваё; парваць сувязь, адносіны з кім‑, чым‑н. [Мужчына:] — Хто ж табе прынясе.. [зямлю]? Думаеш, сам пан Ёдка адцураецца ды прыйдзе, ды пакланіцца табе, ды скажа: — Дарагія мае мужчынкі! Так мне абрыдла гэта зямля! Скрыган. Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца. Прыказка. // Кінуць, забыць што‑н. у страху, паніцы. [Тварыцкага] апанаваў такі жах, што ён кінуўся адгэтуль ходу, адцураўшыся і знойдзенага на дарозе недаломка дугі. Чорны. // Пакінуць верыць чаму‑н., перастаць прызнаваць за ісціну што‑н. А цётка Магда не стрывае І Дзівака свайго палае: — Чаго, кацьмак, там заваліўся? Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся, Зусім ты бога адцураўся: Пятнаццаць год як спавядаўся! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцуры́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
адцуры́цца |
адцура́цца |
| Прошлы час |
| м. |
адцуры́ўся |
адцуры́ліся |
| ж. |
адцуры́лася |
| н. |
адцуры́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адцуры́ўшыся |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
отчура́ться сов., прост. (от кого, чего) адцура́цца; (отречься) адрачы́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Акуля́цца ’аддаляцца, уцякаць’ (Нас.), акуляць ’цурацца, адцурацца’ (Нас.) да куляць (гл.), параўн. укр. куліти ’кульгаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адцу́рвацца несов. (ад каго, чаго и без предлога) отрека́ться (от кого, чего); см. адцура́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пачура́цца ’адмовіцца, адцурацца’ (Касп.). Да цурацца (гл.). Аб мене ц > ч гл. Карскі, 1, 363. Прыстаўка па‑ замест ад‑ — уплыў балт. моў, параўн. pa‑šaūkti — адклікаць, paneigimas — адмаўленне, pasitraukti, pa‑eiti — адысці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отре́чься сов. адрачы́ся, мног. паадрака́цца (ад каго, чаго), вы́рачыся, мног. павырака́цца, зрачы́ся (каго, чаго); адмо́віцца (ад каго, чаго), разг. адцура́цца (ад каго, чаго; и без предлога), вы́цурацца (ад каго, чаго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)