адцура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-чаго.

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.; перастаць прызнаваць за ісціну што-н. роднае, блізкае, сваё; пакінуць прызнаваць.

А. родных, блізкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцура́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адцура́юся адцура́емся
2-я ас. адцура́ешся адцура́ецеся
3-я ас. адцура́ецца адцура́юцца
Прошлы час
м. адцура́ўся адцура́ліся
ж. адцура́лася
н. адцура́лася
Загадны лад
2-я ас. адцура́йся адцура́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адцура́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адцура́цца (ад каго, чаго и без предлога) сов. отре́чься (от кого, чего), отчура́ться (от кого, чего);

а. ад сваі́х слоў — отре́чься от свои́х слов;

а. ро́днага ба́цькі — отре́чься (отчура́ться) от родно́го отца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Адрачыся, пакінуць прызнаваць роднае, блізкае, сваё; парваць сувязь, адносіны з кім‑, чым‑н. [Мужчына:] — Хто ж табе прынясе.. [зямлю]? Думаеш, сам пан Ёдка адцураецца ды прыйдзе, ды пакланіцца табе, ды скажа: — Дарагія мае мужчынкі! Так мне абрыдла гэта зямля! Скрыган. Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца. Прыказка. // Кінуць, забыць што‑н. у страху, паніцы. [Тварыцкага] апанаваў такі жах, што ён кінуўся адгэтуль ходу, адцураўшыся і знойдзенага на дарозе недаломка дугі. Чорны. // Пакінуць верыць чаму‑н., перастаць прызнаваць за ісціну што‑н. А цётка Магда не стрывае І Дзівака свайго палае: — Чаго, кацьмак, там заваліўся? Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся, Зусім ты бога адцураўся: Пятнаццаць год як спавядаўся! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцура́цца

1. (адрачыся ад чаго-н.) verzíchten (auf A); ábdanken vi (ад прастолу); widerrúfen* vt, zurücknehmen* vt (ад слова і г. д.)

2. (ад веры, перастаць прызнаваць) sich lóssagen (von D); ábschwören vt (D) (ад рэлігіі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адцуры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адцуры́цца адцура́цца
Прошлы час
м. адцуры́ўся адцуры́ліся
ж. адцуры́лася
н. адцуры́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час адцуры́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

отчура́ться сов., прост. (от кого, чего) адцура́цца; (отречься) адрачы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Акуля́цца ’аддаляцца, уцякаць’ (Нас.), акуляць ’цурацца, адцурацца’ (Нас.) да куляць (гл.), параўн. укр. куліти ’кульгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ГУ́ТАРКА Ў КАРЧМЕ́, СПІ́САНАЯ КАНДРА́СЕМ З-ПАД ДО́КШЫЦ»,

вершаваны твор бел. л-ры канца 19 ст. Адзіны вядомы рукапісны спіс з в. Людвінаў (цяпер Вілейскі р-н) датуецца 20.7.1891. Звесткі пра Кандрася з-пад Докшыц (гэта аўтар «Гутаркі...» ці толькі перапісчык) адсутнічаюць. Упершыню поўнасцю апубл. Л.​Бэндэ ў час. «Полымя» (1956. № 2). Сяляне ў карчме абмяркоўваюць праблему «зямлі скупа і пашы мала». Яны спадзяюцца на новы перадзел зямлі. Бядняк Аляксей смела абгрунтоўвае сваё права на зямлю, Пётр верыць у добрага цара і яшчэ чакае ад яго літасці, а кулак Ігнат выражае афіц. погляд і лічыць, што шчасце селяніна ў яго ўласных руках, трэба толькі адцурацца гарэлкі і добра працаваць. У «Гутарцы...» ёсць яркія быт. дэталі і трапныя этнагр. замалёўкі.

Публ.:

Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

С.​Х.​Александровіч.

т. 5, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адцу́рвацца несов. (ад каго, чаго и без предлога) отрека́ться (от кого, чего); см. адцура́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)