адцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; -цвіў, -цвіла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. Скончыць цвісці.

Адцвіла ў полі грэчка.

2. перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё).

Адцвіла маладосць.

|| незак. адцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцвісці́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адцвіце́ адцвіту́ць
Прошлы час
м. адцві́ў адцвілі́
ж. адцвіла́
н. адцвіло́
Дзеепрыслоўе
прош. час адцві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адцвісці́ сов., прям., перен. отцвести́;

бэз ~ві́ў — сире́нь отцвела́;

маладо́сць ~віла́ — мо́лодость отцвела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцвісці́, ‑цвіце; зак.

Закончыць, пакінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі. Колас. Кветкі адцвілі, на іх месцы з’явіліся маленькія агурочкі. Бяганская. // перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў. Так... Здараецца ў окыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадцвіта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае.

Кветкі паадцвіталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцвіта́ць, ‑ае.

Незак. да адцвісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцвіта́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. адцвітаць — адцвісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцвіта́ць несов., прям., перен. отцвета́ть; см. адцвісці́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв). Скончыць квітнець, цвісці; адцвісці.

Адквітнелі каштаны.

2. перан. Пражыць маладыя гады, страціць свежасць, пастарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыць красаваць, адцвісці (пра збожжавыя).

Жыта адкрасавала.

2. перан. Паблякнуць, страціць маладосць, прыгажосць.

Сваё адкрасавала дзяўчына.

|| незак. адкрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)