адквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв). Скончыць квітнець, цвісці; адцвісці.

Адквітнелі каштаны.

2. перан. Пражыць маладыя гады, страціць свежасць, пастарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)