адхадзі́ць¹, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., каго-што (разм.).

Вылечыць, выратаваць ад смерці пільным доглядам і клопатамі.

А. хворага.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхадзі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхаджу́ адхо́дзім
2-я ас. адхо́дзіш адхо́дзіце
3-я ас. адхо́дзіць адхо́дзяць
Прошлы час
м. адхадзі́ў адхадзі́лі
ж. адхадзі́ла
н. адхадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. адхадзі́ адхадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адхадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адхадзі́ць², -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак. (разм.).

1. Скончыць, перастаць хадзіць.

2. што. Прахадзіць куды-н., дзе-н. пэўны час.

3. што. Стаміць, пашкодзіць што-н. хадзьбой.

А. ногі.

4. каго-што. Адлупцаваць, набіць.

А. дзягай.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхадзі́ць I сов.

1. отходи́ть;

трэ́цюю зіму́ ~дзі́ў у шко́лу — тре́тью зи́му отходи́л в шко́лу;

2. разг. (утомить хождением) отходи́ть;

я ўжо но́гі ~дзі́ў — я уже́ но́ги отходи́л

адхадзі́ць II сов. (вылечить кого-л.) отходи́ть, вы́ходить;

а. хво́рага — отходи́ть больно́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

1. Прахадзіць куды‑н., дзе‑н. пэўны час. Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год — плаці штраф або адседжвай у каталажцы пры гміне. Брыль. [Ёська:] — Прыйшоў дадому, тут табе толькі ведай гуляй, на вячоркі хадзі, а ён лёг і ляжыць. — Я пасля сваё адхаджу, — сказаў Кастусь, — як ачуняю. Галавач.

2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой‑н. прычыне. — Не-е, сусед. Прыйшоў адвітацца. Мне ўжо тут не жыць. Не жылец я ў Лонве... — [Парыпан] уздыхнуў і нагнуўся над сталом, загаварыў цішэй. — Адхадзіў я сваё па лесе... Пташнікаў.

3. Разм. Адлупцаваць каго‑н. чым‑н. [Ахрэм:] На цябе не крычаць трэба, а вось гэтым кіем адхадзіць. Губарэвіч. Нават і пасля таго, як шафёр добра адхадзіў мяне скуранымі рукавіцамі за тое, што я пачапіўся за борт, думка працаваць на аўтамашыне не пакідала мяне. Сергіевіч.

4. Клопатамі, пільным доглядам выратаваць ад смерці; адхаяць. [Начхім:] — [Каржаневіча] накіравалі ў шпіталь. Ледзь адхадзілі, а потым камісавалі. Алешка. [Жанчына:] — А гэтага бычка, што я ледзь адхадзіла, яшчэ паіць трэба. Кулакоўскі.

•••

Адхадзіць ногі — змарыцца, стаміцца (ад хады).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхо́джваць¹ гл. адхадзіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́джваць² гл. адхадзіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адхадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отходи́тьIII сов. (кончить ходить) адхадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адхадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)