адсту́пніцтва, -а, н.

Паводзіны, спосаб дзеяння адступніка; здрада ранейшым поглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсту́пніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адсту́пніцтва
Р. адсту́пніцтва
Д. адсту́пніцтву
В. адсту́пніцтва
Т. адсту́пніцтвам
М. адсту́пніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсту́пніцтва ср. отсту́пничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсту́пніцтва, ‑а, н.

Здрада ранейшым поглядам, перакананням. Нідзе адступніцтва і здрады Не знойдзе вораг між случчан. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэнега́цтва, -а, н. (кніжн., пагард.).

Адступніцтва, паводзіны рэнегата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсту́пніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адступніка, адступніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отсту́пничество в разн. знач. адсту́пніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэнега́цтва, ‑а, н.

Учынак, паводзіны рэнегата; здрада, адступніцтва. У другім вершы — пафаснае асуджэнне паэтам здрадніцтва, рэнегацтва тых, што забылі родны край, «адракліся, прадалі і аддалі ў палон». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)