адсе́дзець

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адсе́джу адсе́дзім
2-я ас. адсе́дзіш адсе́дзіце
3-я ас. адсе́дзіць адсе́дзяць
Прошлы час
м. адсе́дзеў адсе́дзелі
ж. адсе́дзела
н. адсе́дзела
Загадны лад
2-я ас. адсе́дзь адсе́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час адсе́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсе́дзець сов., разг. отсиде́ть;

~дзеў нагу́ — отсиде́л но́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Доўга або ў нязручнай паставе седзячы, давесці да здранцвення якую‑н. частку цела. Адседзець нагу.

2. Прабыць, праседзець нейкі час дзесьці. [Эма] скардзілася, што ёй цяжка, што.. [Іван] не памагае ў хатняй рабоце. А яму хіба лёгка было? Яна ж адседзіць, адбалбоча .. восем гадзін, і ўсё, які там цяжар. Марціновіч.

3. Адбываючы пакаранне, прабыць які‑н. тэрмін у турме. Я. Колас за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і рэвалюцыйныя творы адседзеў тры гады ў ліпскім астрозе. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́дзець, -се́джу, -се́дзіш, -се́дзіць; -се́дзеў, -се́дзела і адсядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -сядзе́ў, -сядзе́ла; -се́джаны; зак.

1. Адбываючы пакаранне, прабыць які-н. тэрмін у турме.

Ён сваё адсядзеў у астрозе.

А. за растрату.

2. што. Седзячы ў нязручнай позе, давесці да здранцвення якую-н. частку цела.

А. нагу.

3. Прабыць дзе-н., праседзець некаторы час.

А. цэлую гадзіну ў прыёмнай.

|| незак. адсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсе́джванне, -я, н. і адсе́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 3 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсядзе́ць гл. адседзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсиде́ть сов., в разн. знач. адсе́дзець, адсядзе́ць;

отсиде́ть но́гу адсе́дзець (адсядзе́ць) нагу́;

отсиде́ть поло́женное вре́мя адсе́дзець (адсядзе́ць) прызна́чаны час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адседзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адседжваць — адседзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; ‑сядзім, ‑седзіце; зак.

Тое, што і адсе́дзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і перасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -сядзі́м, -седзяце́, -сядзя́ць; зак.

1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.

2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

Хлеб пераседзеў і адпёкся.

3. каго (што). Прасядзець даўжэй за каго-н.

Перасядзеў усіх у бібліятэцы.

4. што. Прабыць дзе-н. некаторы час.

П. дождж у хаце.

5. Адседзець да здранцвення.

П. нагу.

|| незак. перасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)