адсадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адсаджу́ адса́дзім
2-я ас. адса́дзіш адса́дзіце
3-я ас. адса́дзіць адса́дзяць
Прошлы час
м. адсадзі́ў адсадзі́лі
ж. адсадзі́ла
н. адсадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. адсадзі́ адсадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адсадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго-што. Аддзяліць ад іншых, пасадзіць на іншае месца.

Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.

2. каго. Аддзяліць ад маткі.

А. цяля.

3. што. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

А. малады куст парэчак.

|| незак. адса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адса́джванне, -я, н.

|| прым. адса́дачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсадзі́ць сов.

1. (отделив, посадить на другое место) отсади́ть;

а. адро́стак — отсади́ть отро́сток;

2. посади́ть вновь;

а. капу́сту — посади́ть вновь капу́сту;

3. (заставить сесть отдельно от кого-л.) отсади́ть;

4. (отделить от матери) отня́ть;

а. цяля́ — отня́ть телёнка;

5. спец. отсади́ть;

6. прост. (отбить) отсади́ть;

а. пячо́нкі (нутро́) — отби́ть печёнки (вну́тренности)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць асобна ад каго‑, чаго‑н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім, на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.

2. Разм. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, не даць доступу да чаго‑н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.

3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.

4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.

5. Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.

•••

Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Маладая галінка, атожылак, парастак.

Адсадзіць г.

|| прым. гучко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсади́ть сов., в разн. знач. адсадзі́ць, мног. паадса́джваць;

отсади́ть расте́ние адсадзі́ць раслі́ну;

отсади́ть шалуна́ за отде́льную па́рту адсадзі́ць дураслі́ўца за асо́бную па́рту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчаранкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Адсадзіць чаранок якой‑н. расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адсаджваць — адсадзіць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)