адпушчэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адпушчэ́нне
Р. адпушчэ́ння
Д. адпушчэ́нню
В. адпушчэ́нне
Т. адпушчэ́ннем
М. адпушчэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпушчэ́нне ср., уст. отпуще́ние;

а. віны́ — отпуще́ние вины́;

казёл ~ння — козёл отпуще́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпушчэ́нне, ‑я, н.

Уст. Дараванне грахоў, віны і пад. Адпушчэнне грахоў.

•••

Казёл адпушчэння гл. казёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго-што. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

А. дзяцей дадому.

Абслужыўшы, даць магчымасць пайсці.

А. пакупнікоў.

А. машыну.

2. каго-што. Вызваліць, выпусціць.

А. затрыманых.

А. на волю птушку.

3. што. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

А. дзягу.

А. лейцы.

4. перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль, надвор’е і пад., стаць больш слабым, сціхнуць, аслабець, памякчэць, паменшыцца (разм.).

Пад раніцу хвароба адпусціла.

5. што. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

А. тавар.

А. прадукты.

6. што. Выдзеліць для якой-н. мэты.

А. сродкі на будаўніцтва школы.

7. што. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

А. вусы.

А. бараду.

8. што. Сказаць нечакана (разм., жарт.).

А. вострае слоўца.

А. трапны жарт.

9. што. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).

А. сталь.

10. што. Дараваць (грэх, віну і пад.).

А. грахі.

|| незак. адпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. во́дпуск, -у, м. (да 3—6 і 9 знач.), адпуска́нне, -я, н. (да 1—7 знач.) і адпушчэ́нне, -я, н. (да 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індульге́нцыя, -і, ж.

1. У каталіцызме: поўнае або частковае адпушчэнне грахоў, у якіх грэшнік пакаяўся на споведзі.

2. Грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя Папы Рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

3. перан. Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індульге́нцыя, ‑і, ж.

Каталіцкая грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя папы рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

[Ад лац. indulgentia — міласць, спагадлівасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпуще́ние уст. адпушчэ́нне, -ння, ср., дарава́нне, -ння ср.;

козёл отпуще́ния казёл адпушчэ́ння, ахвя́рны казёл.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абсалю́цыяадпушчэнне грахоў’ (Нас.), ст.-бел. абсолюция з 1647 (Нас. Гіст.) < лац. absolutio ’звальненне’. Запазычанне хутчэй за ўсё праз польскае пасрэдніцтва, паколькі звязана з царкоўнай тэрміналогіяй (польск. absolucja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шча1 ’месца (крыніца, камень) у лесе, сярод балота, надзеленае надзвычайнай сілай; святое месца’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Доўн.-Зап.), ’капліца’: абракацца хадзілі людзі ў прошчу (светлаг., SOr, 39, 356); ’багамолле’ (Нас.). Укр. про́ща ’паломніцтва; адпушчэнне грахоў; надмагільная прамова’, рус. про́щаадпушчэнне грахоў, цудоўнае выздараўленне’, ст.-рус. проща ’тс’. Паводле Фасмера (3, 387), узыходзіць да *prostja ад prostъ (гл. просты), першапачаткова ў значэнні ’вольны’, параўн. ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’, у тым ліку ’вольны ад хваробы, грахоў’, чэш. prostiti ’вызваліць’, ст.-рус. простити ’зрабіць здаровым’, укр. прости́ти ’дараваць’, што паўплывала на першасную семантыку слова (гл. ЕСУМ, 4, 606).

Про́шча2 ’неахайніца’ (Касп.). Этымалагічна ўзыходзіць да просты (гл.), г. зн. ’непрыбраная, недагледжаная жанчына’; да семантыкі параўн. проставалосая ’з непрычасанымі валасамі на галаве’, да фанетыкі ст.-бел. прощъ ’проста, прама’. Параўн. яшчэ прасцяк, прастуха і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірма́ш ’продаж тавараў у пэўную пару года ў вызначаным месцы’, ’шумнае, ажыўленае зборышча людзей’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Сцяшк., Мал., Грыг., Гарэц., КЭС, лаг.). Ст.-бел. кермашъ ’тс’ (з 1683 г.). З польск. kiermasz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 153). Старапольскае значэнне ’свята асвяшчэння касцёла, адпушчэнне грахоў’. Крыніцай польскай лексемы з’яўляецца с.-в.-ням. kirmesse (н.-ням. Kirchmesse) у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 154–155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)