адпуска́ць гл. адпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпуска́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адпуска́ю адпуска́ем
2-я ас. адпуска́еш адпуска́еце
3-я ас. адпуска́е адпуска́юць
Прошлы час
м. адпуска́ў адпуска́лі
ж. адпуска́ла
н. адпуска́ла
Загадны лад
2-я ас. адпуска́й адпуска́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адпуска́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпуска́ць несов.

1. в разн. знач. отпуска́ть;

2. (делать менее натянутым) отпуска́ть, ослабля́ть; (о зажиме — ещё) отжима́ть;

3. спец. (при закалке) отпуска́ть;

1-3 см. адпусці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго-што. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

А. дзяцей дадому.

Абслужыўшы, даць магчымасць пайсці.

А. пакупнікоў.

А. машыну.

2. каго-што. Вызваліць, выпусціць.

А. затрыманых.

А. на волю птушку.

3. што. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

А. дзягу.

А. лейцы.

4. перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль, надвор’е і пад., стаць больш слабым, сціхнуць, аслабець, памякчэць, паменшыцца (разм.).

Пад раніцу хвароба адпусціла.

5. што. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

А. тавар.

А. прадукты.

6. што. Выдзеліць для якой-н. мэты.

А. сродкі на будаўніцтва школы.

7. што. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

А. вусы.

А. бараду.

8. што. Сказаць нечакана (разм., жарт.).

А. вострае слоўца.

А. трапны жарт.

9. што. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).

А. сталь.

10. што. Дараваць (грэх, віну і пад.).

А. грахі.

|| незак. адпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. во́дпуск, -у, м. (да 3—6 і 9 знач.), адпуска́нне, -я, н. (да 1—7 знач.) і адпушчэ́нне, -я, н. (да 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отпуска́ть несов.

1. в разн. знач. адпуска́ць;

2. (прощать) уст. адпуска́ць, дарава́ць; см. отпусти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Адпусціць (адпускаць) каму-н. крэдыты.

К. капітальнае будаўніцтва.

|| наз. крэдытава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траві́ць³, траўлю́, тра́віш, тра́віць; незак., што (спец.).

1. Выпускаць, адпускаць, аслабляць канат, снасць і пад., змяншаючы нацяжэнне.

Т. канат.

2. Выпускаць пару, газ, паветра, змяншаючы ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпуска́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адпусціцца.

2. Зал. да адпускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отра́щивать несов. адгадо́ўваць; (о волосах, бороде — ещё) адпуска́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)