адпу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Спалохаўшы, адагнаць.

А. птушак.

|| незак. адпу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпу́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адпу́джу адпу́дзім
2-я ас. адпу́дзіш адпу́дзіце
3-я ас. адпу́дзіць адпу́дзяць
Прошлы час
м. адпу́дзіў адпу́дзілі
ж. адпу́дзіла
н. адпу́дзіла
Дзеепрыслоўе
прош. час адпу́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпу́дзіць сов., прям., перен. отпугну́ть;

а. пту́шак — отпугну́ть птиц;

а. сваі́мі паво́дзінамі — отпугну́ть свои́м поведе́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.

1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.

2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпугну́ть сов. адпужа́ць, адпу́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпуга́ть сов., разг. адпужа́ць, адпу́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпу́джваць несов., прям., перен. отпу́гивать; см. адпу́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)