Адпра́жыць ’пабіць, аддубасіць’ (Бяльк.) да пражыць (гл.). Гл. адпраніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпра́ніць ’крэпка пабіць’ (Шат.), гл. прануць ’кінуць’. Відаць, кантамінацыя прануць і адпражыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпрата́ць ’пабіць, адлупцаваць’ (Нас., Юрч.) да пратаць (гл.). Параўн. таксама рад адпраніць, адпражыць, які дэманструе фонасемантычнае прыпадабненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)