адплыва́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адплыва́ю адплыва́ем
2-я ас. адплыва́еш адплыва́еце
3-я ас. адплыва́е адплыва́юць
Прошлы час
м. адплыва́ў адплыва́лі
ж. адплыва́ла
н. адплыва́ла
Загадны лад
2-я ас. адплыва́й адплыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адплыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адплыва́ць несов.

1. отплыва́ть; (о судах — ещё) отва́ливать, отча́ливать, отходи́ть;

2. уплыва́ть, отплыва́ть;

1, 2 см. адплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адплысці, адплыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адплы́сці і адплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

2. Выйсці ў плаванне ад берага, у падарожжа.

3. перан. Павольна, плаўна аддаліцца; мінуцца, знікнуць.

Бярозавыя прысады парадзелі, адплылі ўбок.

Гады адплылі і не вернуцца.

|| незак. адплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адплыццё, -я́, н. і адплыва́нне, -я, н.

Адплыццё парахода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отплыва́ть несов. адплыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отча́ливаться

1. (отвязываться) мор. адча́львацца;

2. (освобождаясь от причала, отплывать) адча́львацца, адплыва́ць, ад’язджа́ць;

3. страд. адча́львацца, адплыва́ць, ад’язджа́ць;

3. страд. адча́львацца; см. отча́ливать 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отва́ливать несов.

1. адва́льваць; (отбрасывать) адкіда́ць, адкі́дваць;

2. (о судах) адплыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перона. [Павал:] — Вось вашы білеты; Лібе перонны. Гартны. Цягнік мякка-мякка крануўся. [Пасажыры] не пачулі нават стуку колаў, буфераў. Адно вызначылі, што ён крануўся, па тым, што перонныя агеньчыкі пачалі адплываць назад. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отча́ливать несов.

1. (отвязывать) мор. адча́льваць;

2. (отплывать) адча́льваць, адплыва́ць; ад’язджа́ць;

отча́ливай! (убирайся) прост. адыдзі́!, адста́нь!, ідзі́ прэ́ч!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уплыва́ть несов.

1. плы́сці, плыць; (выплывать) выплыва́ць; (отплывать) адплыва́ць; (сплывать) сплыва́ць; (заплывать) заплыва́ць;

2. перен. (проходить, миновать), разг. прахо́дзіць, міна́ць, сплыва́ць;

3. перен. (исчезать, расходоваться), разг. сплыва́ць, зніка́ць; см. уплы́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)