адпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

А. кавалак шнура.

2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спец.).

3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

Адпаліць штуку (разм., неадабр.) — учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незак. адпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адпалю́ адпа́лім
2-я ас. адпа́ліш адпа́ліце
3-я ас. адпа́ліць адпа́ляць
Прошлы час
м. адпалі́ў адпалі́лі
ж. адпалі́ла
н. адпалі́ла
Загадны лад
2-я ас. адпалі́ адпалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адпалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпалі́ць сов., в разн. знач. отже́чь;

а. кусо́к вяро́ўкі — отже́чь кусо́к верёвки;

а. мета́л — отже́чь мета́лл;

а. шту́ку — отколо́ть (вы́кинуть) но́мер (шту́ку)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпалі́ць, ‑палкі, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна. // Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.

2. Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.

3. перан. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае. [Алесь:] «Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну». Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.

•••

Адпаліць штуку — зрабіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упалі́ць, упалю, упаліш, упаліць; зак., што.

Прымусіць гарэць, загарэцца. Ледзь упаліў сырыя дровы.

•••

Упаліць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отже́чь сов., техн. адпалі́ць, мног. паадпа́льваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпа́лены в разн. знач. отожжённый; см. адпалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпальваць — адпаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)