аднару́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднару́кі аднару́кая аднару́кае аднару́кія
Р. аднару́кага аднару́кай
аднару́кае
аднару́кага аднару́кіх
Д. аднару́каму аднару́кай аднару́каму аднару́кім
В. аднару́кі (неадуш.)
аднару́кага (адуш.)
аднару́кую аднару́кае аднару́кія (неадуш.)
аднару́кіх (адуш.)
Т. аднару́кім аднару́кай
аднару́каю
аднару́кім аднару́кімі
М. аднару́кім аднару́кай аднару́кім аднару́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднару́кі однору́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднару́кі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адну руку. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

однору́кий аднару́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што і без дап. Цягнуць, тузаць кароткімі, рэзкімі рухамі. Да Панаса падышлі абодва хлопцы. Адзін — бледны, спалохаўся, шморгае Панаса за рукаў кашулі. Галавач. — Зоя Кірылаўна! Ён мяне за косы шморгае... Дубоўка. // Шморгаючы, зрываць што‑н. або абрываць з паверхні. Цудоўныя каштаны! Толькі гэты аднарукі «прынцыпал» на злосць яму, Гукану, шморгае лісце. Цэлую галіну абарваў. Шамякін. Маці з цёткаю пільна завіхаюцца, шморгаюць у кошыкі буйныя спелыя ягады. Ус.

2. што і без дап. Праводзіць па чым‑н., намазваючы што‑н. Тоўстую шэрую нітку [Іван] шморгае кавалачкам воску. Лынькоў. // Церці па чым‑н. Хуценька шморгаю шчоткаю зубы, мыюся — усё раблю спехам. Савіцкі. На парозе.. спакойна сядзеў пацук і шморгаў пярэдняй лапаю сабе па носе. Чорны.

3. чым. Прыціскаючы, праводзіць чым‑н. па якой‑н. паверхні, утвараючы характэрны гук. А сам [Венька] крадком, крадком, паўз сцяну бэзу адбегся падалей і, схаваўшыся за кустамі, пазіраў, як Шурка шморгае карабком па запалцы. Шыловіч.

4. чым. З шумам часта ўцягваць носам паветра. Слаўка стаяў у кутку, шморгаў носам і злосна пазіраў на брата. От, гэты свісток! Няхай. Суседкі смяюцца, хлеба малому даюць, а той шморгае носам з марозу ды: «Не хачу хлеба, дай сала». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)