аднабако́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднабако́вы аднабако́вая аднабако́вае аднабако́выя
Р. аднабако́вага аднабако́вай
аднабако́вае
аднабако́вага аднабако́вых
Д. аднабако́ваму аднабако́вай аднабако́ваму аднабако́вым
В. аднабако́вы (неадуш.)
аднабако́вага (адуш.)
аднабако́вую аднабако́вае аднабако́выя (неадуш.)
аднабако́вых (адуш.)
Т. аднабако́вым аднабако́вай
аднабако́ваю
аднабако́вым аднабако́вымі
М. аднабако́вым аднабако́вай аднабако́вым аднабако́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднабако́вы, -ая, -ае.

1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.

А. драп.

2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.

Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.

А. рух транспарту.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.

Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.

5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.

Аднабаковае выхаванне дзяцей.

|| наз. аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднабако́вы в разн. знач. односторо́нний;

а. драп — односторо́нний драп;

а. плеўры́т — односторо́нний плеври́т;

а. ро́зум — односторо́нний ум

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае што‑н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок. Аднабаковы трыкатаж. Авёс з аднабаковай мяцёлкай.

2. Які ахоплівае, закранае толькі адзін бок. Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным кірунку; які накіраваны сваім дзеяннем у адзін бок. Аднабаковы рух транспарту. Аднабаковая радыётэлефонная сувязь.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай. Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў. Аднабаковыя гарантыі.

5. Вузкі, абмежаваны, які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, інтарэсаў; накіраваны на штосьці адно, на шкоду другому. Аднабаковае выхаванне. Аднабаковае развіццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

односторо́нний в разн. знач. аднабако́вы;

односторо́нний драп аднабако́вы драп;

односторо́нний плеври́т аднабако́вы плеўры́т;

односторо́нний ум перен. аднабако́вы ро́зум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адналіне́йны, ‑ая, ‑ае.

Аднабаковы, павярхоўны, схематычны. Адналінейны паказ рэчаіснасці ў мастацкім творы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаліне́йны, -ая, -ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі.

П. рух.

2. перан. Шчыры і прамы, але пазбаўлены неабходнай гібкасці; аднабаковы.

П. чалавек. П. адказ.

Дзейнічаць прамалінейна (прысл.).

|| наз. прамаліне́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднабо́кі, -ая, -ае.

1. Такі, у якога адзін бок або адзін бок большы.

А. кавун.

2. перан. Аднабаковы паводле свайго дзеяння, накіраваны ў адзін бок.

А. падыход да вырашэння справы.

|| наз. аднабо́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сума́х ​1, ‑у, м.

Паўднёвае дрэва або куст сямейства сумахавых, з якіх атрымліваюць дубільныя, фарбавальныя і лекавыя рэчывы.

[Араб.]

сума́х ​2, ‑а, м.

Аднабаковы бязворсавы кілім з буйнымі ўзорамі. характэрны для азербайджанскага народнага мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.

2. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні. // Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)