адлучэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адлучэ́нне
Р. адлучэ́ння
Д. адлучэ́нню
В. адлучэ́нне
Т. адлучэ́ннем
М. адлучэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адлучэ́нне ср.

1. отделе́ние, отлуче́ние;

2. церк. отлуче́ние;

1, 2 см. адлучы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлучэ́нне, ‑я, н.

У выразе: адлучэнне ад царквы — прызнанне чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключэнне з рэлігійнай абшчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., каго-што, ад чаго.

Аддзяліць ад каго-, чаго-н., адасобіць; раздзяліць.

А. авечку ад чарады.

А. ад царквы (прызнаць чужым царкве). Пясок адлучыў частку возера.

|| незак. адлу́чваць, -аю, -аеш, -ае і адлуча́ць, -а́е, -а́еш, -а́е.

|| наз. адлучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́фема, -ы, ж.

Пракляцце, адлучэнне ад царквы; часам ужыв. як лаянка.

Абвяшчаць анафему.

Прэч адсюль, а.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отлуче́ние адлучэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ана́фема, ‑ы, ж.

1. Адлучэнне ад царквы, пракляцце. Абвяшчаць анафему.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Прэч адсюль, анафема!

[Грэч. anathēma — пракляцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царква́, ‑ы; мн. цэрквы, ‑аў; ж.

1. Рэлігійнае аб’яднанне духавенства і веруючых на аснове агульнасці веры, вучэння і абрадаў набажэнства. Праваслаўная царква. Каталіцкая царква. Будыйская царква. □ Царква ў Расіі была неад’емнай часткай дзяржавы, адным з яе ведамстваў. «Звязда».

2. Будынак, у якім адбываецца праваслаўнае набажэнства. [Надзя:] А куды вы цяпер маліцца хадзіць будзеце: у царкву ці ў касцёл? Козел.

•••

Евангелічная царква — агульная назва рада пратэстанцкіх (галоўным чынам лютэранскіх) цэркваў.

Адлучыць ад царквы гл. адлучыць.

Адлучэнне ад царквы гл. адлучэнне.

[Ад грэч. kyriakē літаральна — божы дом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпада́ние

1. адпада́нне, -ння ср.;

2. перен. адлучэ́нне, -ння ср., аддзяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

царква́ ж., в разн. знач. це́рковь;

драўля́ная ц. — деревя́нная це́рковь;

адлучэ́нне ад царквы́ — отделе́ние от це́ркви

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)