адкі́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адкі́дваю адкі́дваем
2-я ас. адкі́дваеш адкі́дваеце
3-я ас. адкі́двае адкі́дваюць
Прошлы час
м. адкі́дваў адкі́двалі
ж. адкі́двала
н. адкі́двала
Загадны лад
2-я ас. адкі́двай адкі́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адкі́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкі́дваць несов., см. адкіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць.

А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. усе магчымасці.

А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць.

А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем.

А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу).

А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу).

Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н.

Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н.

Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідваць — адкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отбра́сывание адкіда́нне, -ння ср., адкі́дванне, -ння ср. отбра́сывать несов., в разн. знач. адкіда́ць, адкі́дваць;

отбра́сывать мяч адкіда́ць (адкі́дваць) мяч;

отбра́сывать проти́вника воен. адкіда́ць (адкі́дваць) праці́ўніка;

отбра́сывать сомне́ния перен. адкіда́ць (адкі́дваць) сумне́нні;

отбра́сывать тень кіда́ць (адкіда́ць, адкі́дваць) цень;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отки́дывать несов., прям., перен. адкіда́ць, адкі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отшвы́ривать несов., разг. адкіда́ць, адкі́дваць, адшпу́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкінуцца.

2. Зал. да адкідваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстрагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) абстракцыю (у 1 знач.) чаго-н.; у думках адкінуць (адкідваць) неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета і вылучыць (вылучаць) яго асноўныя, агульныя ўласцівасці, мысліць адцягнена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)