адкрыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адкрыва́нне
Р. адкрыва́ння
Д. адкрыва́нню
В. адкрыва́нне
Т. адкрыва́ннем
М. адкрыва́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкрыва́нне ср. открыва́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрываць — адкрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

1. Тое, што і адчыніць.

А. хату.

А. вокны.

2. Зрабіць даступным для чаго-н., раскрыць, распячатаць, адкаркаваць і пад.

А. кансервы.

А. бутэльку А. пісьмо.

3. Раскрыць, разамкнуць.

А. кніжку.

А. ноты.

А. вочы.

4. Зняць што-н. зверху, агаліць.

А. твар.

А. грудзі.

5. Увесці ў дзеянне, пусціць што-н.

А. газ.

А. ваду.

6. Выявіць, паведаміць адкрыта, не тоячыся, што-н.

А. праўду.

А. свае планы.

7. Даць шырокія магчымасці для развіцця чаго-н.

А. дарогу новаму.

8. Пачаць што-н., пакласці пачатак якім-н. дзеянням, дзейнасці.

А. сход.

А. рахунак.

А. тэатральны сезон.

А. агонь (пачаць страляць).

9. Устанавіць наяўнасць, існаванне чаго-н. у выніку даследавання.

А. залежы вугалю.

А.

Амерыку (перан.: сказаць, аб’явіць тое, што даўно вядома; іран.).

10. Заўважыць невядомыя да гэтага здольнасці, якасці.

А. у сабе талент.

|| незак. адкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адкрыццё, -я́, н. і адкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распеча́тывание адкрыва́нне, -ння ср.; раздруко́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

откры́тие

1. (действие) адчыне́нне, -ння ср.; неоконч. адчыня́нне, -ння ср., адкрыва́нне, -ння ср.; пачына́нне, -ння ср., распачына́нне, -ння ср.; адкрыццё, -цця́ ср.; неоконч. адкрыва́нне, -ння ср.; пуск, род. пу́ску м.; неоконч. пуска́нне, -ння ср.; выкрыццё, -цця́ ср.; неоконч. выкрыва́нне, -ння ср., выяўле́нне, -ння ср.; см. открыва́ть;

2. (научное и т. п.) адкрыццё, -цця́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посвяще́ние

1. (действие) адкрыва́нне, -ння ср.; азнаямле́нне, -ння ср.; інфармава́нне, -ння ср.; раска́званне, -ння ср.; увядзе́нне, -ння ср.; прысвячэ́нне, -ння ср.; пасвячэ́нне, -ння ср.; см. посвяти́ть, посвяща́ть;

2. (надпись в начале произведения) прысвячэ́нне, -ння ср.;

3. (возведение в сан) пасвячэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)