адка́зны, -ая, -ае.

1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць, які адказвае за каго-, што-н.

А. рэдактар.

А. (наз.) за вечар.

2. Вельмі важны, значны, сур’ёзны.

Адказнае даручэнне.

Адказная пасада.

А. момант.

|| наз. адка́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адка́зны адка́зная адка́знае адка́зныя
Р. адка́знага адка́знай
адка́знае
адка́знага адка́зных
Д. адка́знаму адка́знай адка́знаму адка́зным
В. адка́зны (неадуш.)
адка́знага (адуш.)
адка́зную адка́знае адка́зныя (неадуш.)
адка́зных (адуш.)
Т. адка́зным адка́знай
адка́знаю
адка́зным адка́знымі
М. адка́зным адка́знай адка́зным адка́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адка́зны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. адка́зны адка́зная адка́зныя
Р. адка́знага адка́знай адка́зных
Д. адка́знаму адка́знай адка́зным
В. адка́знага адка́зную адка́зных
Т. адка́зным адка́знай
адка́знаю
адка́знымі
М. адка́зным адка́знай адка́зных

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адка́зны отве́тственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго‑, што‑н. Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны. / у знач. наз. адка́зны, ‑ага, м.; адка́зная, ‑ай, ж. Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі. Крапіва. Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака. Галавач. // Звязаны з разуменнем важнасці чаго‑н., гатоўнасці адказваць за каго‑, што‑н. Адказныя адносіны да справы.

2. Надзвычай важны, значны. Адказная работа. Адказная задача. Адказнае даручэнне. Адказная роля. Адказная пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́тственный адка́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэда́ктар м. реда́ктор;

адка́зны р. — отве́тственный реда́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́знасць, -і, ж.

1. гл. адказны.

2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

Пачуццё адказнасці.

Крымінальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатральны служачы, адказны за бутафорыю (у 1 знач.), а таксама майстар, які яе вырабляе.

|| прым. бутафо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реда́ктор рэда́ктар, -ра м.;

отве́тственный реда́ктор адка́зны рэда́ктар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)