адзіно́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. адзіно́та
Р. адзіно́ты
Д. адзіно́це
В. адзіно́ту
Т. адзіно́тай
адзіно́таю
М. адзіно́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адзіно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх або ў выніку жадання пабыць асобна ад іншых.

Жыць на адзіноце.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

Адзінотай веяла з палёў.

3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

Пачуццё адзіноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіно́та ж.

1. одино́чество ср., отше́льничество ср.;

2. уедине́ние ср., уединённость;

жыць на ~но́це — жить на отши́бе

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных ці блізкіх або ў выніку жадання пабыць (пажыць) асобна ад іншых. Гадзіна адзіноты. Гібець у адзіноце. Не пакінуць у адзіноце. На адзіноце (сам) з сабою. Пабыць (быць) на адзіноце. □ Упершыню ў гэтую хвіліну Максімка адчуў, што яго назаўсёды пакідае трывожны страх сіроцкай адзіноты. Якімовіч. [Яснотка:] — Люблю, ведаеце, адзіноту. А .. тут такі прыгожы лес, што так і цягне мяне. Крапіва.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць. Адзінотай і пустэчай Ўсюды веяла з палёў. Колас.

3. Стан адзінокага чалавека як вынік адчужанасці, разрыву з навакольныя асяроддзем; адзіноцтва. Адчуць адзіноту. Пачуццё адзіноты. □ [Наталя] адчувала, што.. памылка яе прывяла да самага страшнага — да адзіноты, калі ты хаваеш сябе ад другіх. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзінота, адзіноцтва, самота

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адзіно́цтва, -а, н.

Тое, што і адзінота.

Застацца ў адзіноцтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

само́та, -ы, ДМ само́це, ж.

1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве.

Застацца ў самоце.

2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіно́цтва, ‑а, н.

Тое, што і адзінота (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зацішнага; цішыня. Адзінота, перамешаная з трапяткой зацішнасцю, панавала над хвойнікам. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Само́таадзінота, паходжанне ў адзіноцтве’, само́тны. Лічачы па націску, з польск. samota, samotny ’тс’, якія да sam (гл. сам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)