кампрамі́с, ‑у, м.

Пагадненне з кім‑н. на падставе ўзаемных уступак; уступка дзеля дасягнення мэты. Старшыня Адзярыха не такі благі, як здаўся спачатку. Можна і з ім дамовіцца. Ідзе, калі трэба, на кампрамісы. Навуменка.

[Лац. compromissum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жук, ‑а, м.

1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

2. перан. Разм. Пра хітрага, пранырлівага чалавека. «Жук гэты Адзярыха, — думае Саша. — Не пра фермы, вядома, клапоціцца. Але ліха з ім». Навуменка.

•••

Каларадскі жук — буравата-жоўты з чорнымі палоскамі шкодны жук, які аб’ядае лісце бульбы.

Майскі жук — тое, што і хрушч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)