адзна́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адзна́чуся адзна́чымся
2-я ас. адзна́чышся адзна́чыцеся
3-я ас. адзна́чыцца адзна́чацца
Прошлы час
м. адзна́чыўся адзна́чыліся
ж. адзна́чылася
н. адзна́чылася
Загадны лад
2-я ас. адзна́чся адзна́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адзна́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адзна́чыцца сов.

1. отме́титься; зарегистри́роваться;

2. (стать примечательным чем-л.) ознаменова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.

2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.

3. Азнаменавацца чым‑н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ознаменова́ться азнаменава́цца, адзна́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарэгістрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Запісацца, адзначыцца для ўліку; стаць на ўлік. Зарэгістравацца ў сакратара. // Дакументальна аформіць свой шлюб. Зарэгістравацца ў загсе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отме́титься

1. (зарегистрироваться) адзна́чыцца;

2. (выписаться из домовой книги) разг. вы́пісацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзнача́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адзначыцца.

2. чым. Мець якія‑н. адметныя, характэрныя рысы; вызначацца чым‑н. [Драўляны ложак] адзначаўся той асаблівасцю, што за кожным недалікатным дотыкам... распадаўся. Таўлай.

3. Назірацца, выяўляцца. Адзначаліся на.. [твары] сляды перажытых пакут і нават ухмылкі былі, хоць шчырыя, ды панурыя. Чорны.

4. Зал. да адзначаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгістра́тар, ‑а, м.

1. Службовая асоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго‑, чаго‑н. «Кінь, дачушка, — кажа [маці], — галаву скруціш. Лепш ідзі да нас у бальніцу за рэгістратара». Грахоўскі. // Той, хто рэгіструе каго‑н., адзначае яўку каго‑н. Адзначыцца ў рэгістратара.

2. перан. Той, хто адзначае, канстатуе бягучыя з’явы, падзеі. Наш друк, радыё і тэлебачанне не павінны быць толькі рэгістратарамі новых станоўчых з’яў жыцця. «Звязда».

•••

Калежскі рэгістратар — першы, ніжэйшы цывільны чын у дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)