адзна́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. адзна́ка адзна́кі
Р. адзна́кі адзна́к
Д. адзна́цы адзна́кам
В. адзна́ку адзна́кі
Т. адзна́кай
адзна́каю
адзна́камі
М. адзна́цы адзна́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.

А. на карце.

А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзна́ка ж.

1. (помета на чём-л.) отме́тка; обозначе́ние ср.;

2. (примета) при́знак м.;

не пака́зваць ~к жыцця́ — не подава́ть при́знаков жи́зни;

3. (балл) отме́тка;

4. (заслуга, отмеченная наградой) отли́чие ср.;

дыпло́м з ~кай — дипло́м с отли́чием;

5. (признак, предвещающий что-л.) предзнаменова́ние ср.;

гэ́та ке́пская а.э́то плохо́е предзнаменова́ние;

6. (знак на каком-л. предмете) заме́тка; отме́тка;

рабі́ць ~кі на дрэ́вах — де́лать заме́тки (отме́тки) на дере́вьях

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзна́ка, ‑і, ДМ ‑знацы, ж.

1. Метка, знак, пастаўлены з мэтай абазначыць што‑н., паказаць на што‑н. Адзнака на дрэве. Адзнака на карце. // Запіс, штамп і пад., якія сведчаць што‑н. — Адзінае, што я магу зрабіць, — сказаў .. [дзяжурны па станцыі], разглядаючы паперкі, — гэта адзнаку аб прычынах затрымання грузу. Самуйлёнак. [Паліцай:] — Бачыце, бачыце, пан афіцэр, тут [у кнізе запісу хворых] ёсць свежыя адзнакі аб выпісцы. Лынькоў. // Прадмет, які служыць умоўным абазначэннем чаго‑н. Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб яго шляху ў гады вайны. Хадкевіч. // Знак, які астаўся пасля чаго‑н. на якой‑н. паверхні; след. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — чорныя варонкі, скарэжаныя машыны. Мележ. Дзе была запляснелая сінь, Там няма і адзнакі балота. Глебка.

2. Знак, прыкмета, акалічнасць, паводле якіх можна пазнаць, вызначыць што‑н. Адзнакі хваробы. □ І вось яно выхадзілася, выстаялася гэтае новае жыццё, набыло такія адзнакі, па якіх відаць было, што стаяць яму назаўсёды. Лынькоў. Прывычка гаварыць сам з сабой у некаторых ёсць адзнака блізкай ці сапраўднай старасці. Чорны. // Прыкмета, акалічнасць, якая прадвяшчае, прадказвае што‑н. Гадавалі вока дружныя ўсходы яравых; па ўсіх адзнаках, ураджай павінен быць добры. Гурскі.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет і пад. адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і пад. — Пад языком у.. [сакаляняці] знаходзіцца зубец — характэрная адзнака ўсіх сокалаў, — гаворыць Лёня. В. Вольскі. Разам з тым.. [Крапіва] дбайна збярог і традыцыйныя ўласцівасці, традыцыйныя адзнакі баечнага жанру. Казека.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін навучэнцаў. Жарынку не зацікавіў па-сапраўднаму ні адзін прадмет, ёй было ўсё роўна, што вучыць, абы атрымаць добрую адзнаку. Шыцік. Гартаючы сшыткі, Святлана прыкмеціла, што ў іх было многа добрых і выдатных адзнак. Шахавец.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад. Маці беражна з хусцінкі Зорку з гонарам вымала. — Бацька твой — баец славуты, Гэта бацькава адзнака. Броўка.

•••

Дыплом з адзнакай гл. дыплом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзнака, ацэнка, бал

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

четвертно́й чацвяртны́;

четвертна́я оце́нка адзна́ка за чвэрць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́мение ср. знак, род. зна́ка м.; (признак) адзна́ка, -кі ж.; (символ) сі́мвал, -ла м.;

зна́мение вре́мени адзна́ка ча́су.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дво́йка, -і, ДМ дво́йцы, мн. -і, дво́ек, ж.

1. Лічба

2.

2. Група з двух чалавек або двух аднародных прадметаў.

3. Нездавальняючая школьная адзнака.

4. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 2.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. ацаніць.

2. Думка, меркаванне пра якасць, значэнне каго-, чаго-н.

Даць ацэнку.

3. Адзнака, абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў.

А. па літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здавальня́ючы, -ая, -ае.

1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

З. адказ.

Работа выканана здавальняюча (прысл.).

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

Здаць экзамен на здавальняюча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)