адве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

А. акно.

Адвесіць губы (разм., неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адве́шу адве́сім
2-я ас. адве́сіш адве́сіце
3-я ас. адве́сіць адве́сяць
Прошлы час
м. адве́сіў адве́сілі
ж. адве́сіла
н. адве́сіла
Загадны лад
2-я ас. адве́сь адве́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час адве́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адве́сіць сов.

1. отдёрнуть;

а. фіра́нку — отдёрнуть занаве́ску;

2. (губы) вы́пятить, оттопы́рить;

3. спец. (отвесом) отве́сить;

а. гу́бы — наду́ться, оби́деться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.

•••

Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́шваць гл. адвесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адвесіць усё, многае. Паадвешваць шторы. Паадвешваць вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшмо́ргнуць

адвесіць што-небудзь (фіранку, занавеску)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшмо́ргну адшмо́ргнем
2-я ас. адшмо́ргнеш адшмо́ргнеце
3-я ас. адшмо́ргне адшмо́ргнуць
Прошлы час
м. адшмо́ргнуў адшмо́ргнулі
ж. адшмо́ргнула
н. адшмо́ргнула
Загадны лад
2-я ас. адшмо́ргні адшмо́ргніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшмо́ргнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

отве́сить сов.

1. (взвесить) адва́жыць;

2. (отвесом) спец. адве́сіць;

отве́сить покло́н уст. паклані́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)