адва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што і чаго.

Аддзяліўшы, узважыць частку чаго-н.

А. кілаграм цукру.

|| незак. адва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адва́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адва́жу адва́жым
2-я ас. адва́жыш адва́жыце
3-я ас. адва́жыць адва́жаць
Прошлы час
м. адва́жыў адва́жылі
ж. адва́жыла
н. адва́жыла
Загадны лад
2-я ас. адва́ж адва́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час адва́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адва́жыць сов. (взвесить) отве́сить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Аддзяліўшы, узважыць частку чаго‑н. Адважыць кілаграм цукру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адважваць — адважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́жыць¹, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

Вызначыць вагу каго-, чаго-н. або адважыць пэўную колькасць чаго-н.

З. тавар.

З. паўкілаграма цукру.

|| звар. зва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́веситьII сов.

1. (определить вес) зва́жыць, адва́жыць, нава́жыць;

2. (уравновесить) ураўнава́жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)