адагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

1. Сагрэцца, зрабіцца цёплым; вярнуць сабе нармальны стан.

А. каля печкі.

А. ў цёплай хаце.

2. перан. Суцешыцца, супакоіцца.

А. душой.

|| незак. адаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адаграва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагрэ́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адагрэ́юся адагрэ́емся
2-я ас. адагрэ́ешся адагрэ́ецеся
3-я ас. адагрэ́ецца адагрэ́юцца
Прошлы час
м. адагрэ́ўся адагрэ́ліся
ж. адагрэ́лася
н. адагрэ́лася
Загадны лад
2-я ас. адагрэ́йся адагрэ́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адагрэ́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адагрэ́цца сов. отогре́ться;

а. каля́ пе́чкі — отогре́ться у пе́чки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Папас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы. Галавач. Ледзь паспее вясной Чарназём абагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отогре́ться адагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поотогре́ться сов., разг. адагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адаграваць — адагрэць і адагравацца — адагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаграва́цца несов., возвр., страд. отогрева́ться; см. адагрэ́цца, адаграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адагрэцца.

2. Зал. да адаграваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад..., (а таксама ада... і ад’...), прыстаўка.

1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: а) аддаленне ад каго‑, чаго‑н., напрыклад: адысці, адбегчы, адпаўзці, адляцець, адплысці; б) аддзяленне ад прадмета яго часткі або іншага прадмета, цесна з ім звязанага, напрыклад: адвязаць, адкусіць, адкруціць, адрэзаць, адчапіць; в) завяршэнне і спыненне дзеяння, часта з адценнем інтэнсіўнасці або стараннасцю дакладнасці, напрыклад: адгасціць, адгрымець; г) звернутасць дзеяння ў адказ на што‑н., напрыклад: адгукнуцца, аддзякаваць; д) пазбаўленне, вызваленне ад чаго‑н., вяртанне каго‑н. у ранейшы стан, напрыклад: адвучыць (ад дрэнных прывычак), адбіць (ахвоту), адкачаць (тапельца), адагрэцца; е) (з часціцай ‑ся) ухіленне ад чаго‑н., напрыклад: адгаварыцца, адмовіцца (ад удзелу), адпісацца; ж) давядзенне працяглым дзеяннем да страты адчувальнасці, напрыклад: адлежаць (бакі), адседзець (нагу), адбіць (рукі).

2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў з абазначэннем паходжання, сувязі іх з чым‑н., напрыклад: аддзеяслоўны, адметны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)