адабрэ́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
адабрэ́нне |
адабрэ́нні |
| Р. |
адабрэ́ння |
адабрэ́нняў |
| Д. |
адабрэ́нню |
адабрэ́нням |
| В. |
адабрэ́нне |
адабрэ́нні |
| Т. |
адабрэ́ннем |
адабрэ́ннямі |
| М. |
адабрэ́нні |
адабрэ́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адабрэ́нне, -я, н.
1. гл. адобрыць.
2. Пахвала, станоўчы водгук.
Учынак заслугоўвае адабрэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адабрэ́нне ср. одобре́ние; см. адабра́ць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адабрэ́нне, ‑я, н.
Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада. «Звязда». Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адабрэнне, ухваленне
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
адо́брыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.
Прызнаць добрым, правільным; ухваліць.
А. работу арганізацыі.
А. праект пастановы.
|| незак. адабра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адо́брываць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адабрэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бра́ва, выкл.
Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.
Усе крычаць: «Брава!»
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ухва́ла, -ы, ж.
Адабрэнне, станоўчая ацэнка.
Ківаць галавой у знак ухвалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
одобре́ние адабрэ́нне, -ння ср., ухвале́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыхі́льны, -ая, -ае.
1. Які мае схільнасць да чаго-н.
П. да працы.
2. Які выказвае сімпатыі да каго-, чаго-н., спачувае каму-н.; які выяўляе адабрэнне, спагаду.
П. слухач. П. позірк.
3. Які выказвае адабрэнне, станоўчы.
П. водзыў.
|| наз. прыхі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)