агі́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (лаянк.).

Нягоднік, паганец, брыдота.

|| ж. агі́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агі́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агі́днік агі́днікі
Р. агі́дніка агі́днікаў
Д. агі́дніку агі́днікам
В. агі́дніка агі́днікаў
Т. агі́днікам агі́днікамі
М. агі́дніку агі́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агі́днік м., разг. мерза́вец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агі́днік, ‑а, м.

Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агі́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да агіднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безобра́зник разг. агі́днік, -ка м.; (озорник) гарэ́знік, -ка м., гарэ́за, -зы м.; распу́снік, -ка м., брыда́, -ды́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агі́да, агіднуць, агіднік, агідлівы, агідлы, ст.-бел. огіда (1605) (Нас. гіст.), укр. огида, польск. ohyda, славац. ohyda, в.-луж. wohida да гідкі (гл.). Слова з абмежаваным арэалам. Супрун (Веснік БДУ, 1969, 2, 68–69) мяркуе, што цэнтрам пашырэння слова агіда з’яўляецца ўкраінска-беларускі моўны арэал, а польскія і славацкія формы — запазычанні (параўн. Басай–Сяткоўскі, SFPS, 6, 23), аднак верхнялужыцкія формы даводзіцца лічыць спрадвечнымі, утворанымі незалежна, што неверагодна пры адсутнасці паўднёваславянскіх адпаведнасцей і немагчымасці даказаць іх праславянскі характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)