агу́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агу́льны агу́льная агу́льнае агу́льныя
Р. агу́льнага агу́льнай
агу́льнае
агу́льнага агу́льных
Д. агу́льнаму агу́льнай агу́льнаму агу́льным
В. агу́льны (неадуш.)
агу́льнага (адуш.)
агу́льную агу́льнае агу́льныя (неадуш.)
агу́льных (адуш.)
Т. агу́льным агу́льнай
агу́льнаю
агу́льным агу́льнымі
М. агу́льным агу́льнай агу́льным агу́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агу́льны

прыметнік, адносны

вы́хадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін.

Непрыстойная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псіхапатало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае агульныя заканамернасці праяўлення расстройстваў псіхічнай дзейнасці.

|| прым. псіхапаталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́н

‘асноўны колер; задні план чаго-н.; агульныя ўмовы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́н фо́ны
Р. фо́ну фо́наў
Д. фо́ну фо́нам
В. фо́н фо́ны
Т. фо́нам фо́намі
М. фо́не фо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

семіётыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.

|| прым. семіяты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́лгебра, -ы, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прым. алгебраі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семіяло́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстрагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) абстракцыю (у 1 знач.) чаго-н.; у думках адкінуць (адкідваць) неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета і вылучыць (вылучаць) яго асноўныя, агульныя ўласцівасці, мысліць адцягнена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зблі́зіць, зблі́жу, зблі́зіш, зблі́зіць; зблі́жаны; зак.

1. каго-што. Наблізіць аднаго да другога.

З. канцы дроту.

2. каго (што). Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)