агульнаславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агульнаславя́нскі агульнаславя́нская агульнаславя́нскае агульнаславя́нскія
Р. агульнаславя́нскага агульнаславя́нскай
агульнаславя́нскае
агульнаславя́нскага агульнаславя́нскіх
Д. агульнаславя́нскаму агульнаславя́нскай агульнаславя́нскаму агульнаславя́нскім
В. агульнаславя́нскі (неадуш.)
агульнаславя́нскага (адуш.)
агульнаславя́нскую агульнаславя́нскае агульнаславя́нскія (неадуш.)
агульнаславя́нскіх (адуш.)
Т. агульнаславя́нскім агульнаславя́нскай
агульнаславя́нскаю
агульнаславя́нскім агульнаславя́нскімі
М. агульнаславя́нскім агульнаславя́нскай агульнаславя́нскім агульнаславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

агульнаславя́нскі общеславя́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

общеславя́нский агульнаславя́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр. обридний, обрида, польск. obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш. obřidlivý. У той жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агульна...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́жны 1 (БРС). Да вага. Фасмер (1, 266) лічыць гэта слова запазычаннем з польскай мовы. Аднак бліжэй да ісціны, відаць, Шанскі, 1, В, 5, дзе ўказваецца на агульнаславянскі характар лексемы на падставе наяўнасці паўдн.-слав. паралеляў: балг. важен, макед. важен, серб.-харв. ва́жан, усе з тым жа значэннем. Гл. Праабражэнскі, 1, 61; Міклашыч, 374.

Ва́жны 2 ’цяжкі’ (Выг. дыс.). Да вага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апа́д ’яблыкі і іншая садавіна, якая сама апала’, апа́дкі, апа́дак ’тс’, ’дождж, снег і інш.’ Рус. дыял. опад, опадок (аб садавіне); укр. опади, польск. opad (аб метэаралагічнай з’яве). Дзеяслоў *opadati агульнаславянскі, ужываецца ён і ў адносінах да садавіны, але толькі ў беларускай мове замацаваўся аддзеяслоўны назоўнік са значэннем ’апаўшая садавіна’ з суфіксам ‑ак (< *‑ъкъ) ці ўтвораны бязафіксным спосабам (які выкарыстоўваецца ў польскай і ўкраінскай мовах для абазначэння метэаз’явы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабы́ць ’здабыць’, дабыва́ць ’здабываць’. Агульнаславянскі дзеяслоў праславянскага характару. Параўн. укр. добу́ти ’здабыць, набыць, дастаць’, рус. добы́ть дастаць, набыць і г. д.’, ст.-рус. добыти ’набыць, здабыць; дажыць’, чэш. dobyti ’здабыць, набыць, зарабіць; завалодаць, авалодаць; дастаць, выцягнуць’, славац. dobyť ’захапіць, авалодаць; дабыць, дабіцца’, в.-луж. dobyć ’астацца; здабыць, зарабіць; авалодаць, захапіць, перамагчы’, н.-луж. dobyś ’астацца, выцерпець да канца’, польск. dobyć ’астацца, прабыць; выцягнуць, дастаць; захапіць, авалодаць’, балг. доби́я ’здабыць; раджаць’, серб.-харв. до̀бити ’здабыць, атрымаць’, славен. dobíti ’атрымаць і да т. п.’ Прасл. *dobyti (прэфікс *do + дзеяслоў *byti). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 47–48. Не вельмі ясным застаецца пытанне аб першапачатковым значэнні слова. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што зыходзіць трэба з ’раджаць’ (агляд гл. Махэк₂, 122). Паводле Трубачова (там жа, 48), лепш думаць, што гэта апошняе з’яўляецца мясцовым сінонімам. Махэк услед за Матлам (гл. Махэк₂, 122) лічыць, што развіццё семантыкі ішло так, як у лац. слова pecu ’жывёла’ > ’маёмасць, грошы’. Зыходным, паводле Махэка, для *dobyti з’яўляецца ’нарадзіць’. Гэта значэнне было агульным, але сёння захавалася ў балг. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аса́ (БРС), асва (Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яруш., Мядзв., Касп., Жд., Янк. БФ), асі́ны (БРС, Яруш.), асвінае (Жд.), асаед‑асвейнік (Інстр. II). Рус., укр., балг. оса, польск., славац., чэш. дыял., славен. osa, серб.-харв. о̀са, чэш. vosa, в.-луж. wosa, палаб. vȧsă. Ст.-рус., ст.-бел. оса, рус. дыял. осва ’тс’. Літ. vapsà, vapsvà, лат. wapsene, прус. wobse, ням. Wespe, лац. vespa (з метатэзай). Словы ўзыходзяць да і.-е. *u̯obhsā ’тс’, якое лічаць роднасным з коранем *u̯ebh‑ ’ткаць’. На агульнаславянскі характар беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 144. Для этымалогіі гл. Фасмер, 3, 156; Траўтман, 342; Покарны, 117 а. Пачатковае v страчана ў сувязі з разуменнем яго як прыстаўнога ці па аналогіі з *ostr‑; выпадзенне ‑p‑ (Аткупшчыкоў, Из истории, 63) адносна ранняе, але так ці іначай звязана з тэндэнцыяй узыходзячай гучнасці. Беларускія, рускія і літоўскія формы з канчатковым ‑va старажытныя (Фрэнкель, 1196–1197), паводле Герца (Брян. гов., 1, 55), адлюстроўваюць стары суфікс; калі ўлічыць паралелі ўкр. мурашва, мушва, можна пагадзіцца з Атрэмбскім, 2, 89, у тым, што першапачаткова асва і пад. былі зборнымі назоўнікамі, параўн., аднак, вутва ’качка’ (КСТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)