агрэ́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. агрэ́сія агрэ́сіі
Р. агрэ́сіі агрэ́сій
Д. агрэ́сіі агрэ́сіям
В. агрэ́сію агрэ́сіі
Т. агрэ́сіяй
агрэ́сіяю
агрэ́сіямі
М. агрэ́сіі агрэ́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агрэ́сія, -і, ж.

1. Дэструктыўныя паводзіны або форма адносін, якія наўмысна прычыняюць шкоду інш. асобам, аб’ектам нападзення.

А. падлеткаў.

2. Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

Імперыялістычная а.

|| прым. агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́сія ж. агре́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрэ́сія, ‑і, ж.

Узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі, заняволення народаў, эканамічнага ці палітычнага падпарадкавання. Ваенная, імперыялістычная, узброеная агрэсія. □ На зброю агрэсіі — атамны гром.. Навекі сваю забарону кладзём. Танк.

[Лац. aggressio — прыступ, напад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

империалисти́ческий імперыялісты́чны;

империалисти́ческая агре́ссия імперыялісты́чная агрэ́сія;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агре́ссия агрэ́сія, -сіі ж., нава́ла, -лы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імперыялісты́чны империалисти́ческий;

~ная вайна́ — империалисти́ческая война́;

~ная агрэ́сія — империалисти́ческая агре́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агрэ́сар, агрэсія. Запазычана праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 76) з нямецкай (агрессор) і французскай (агрессия) (XX ст.). (Шанскі, 1, А, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)