агрэсія, ‑і, ж.

Узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі, заняволення народаў, эканамічнага ці палітычнага падпарадкавання. Ваенная, імперыялістычная, узброеная агрэсія. ▪ На зброю агрэсіі — атамны гром.. Навекі сваю забарону кладзём. Танк.

[Лац. aggressio — прыступ, напад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)