агнявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. агонь.

2. Які мае колер агню; ярка-чырвоны.

Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны.

3. перан. Палымяны, гарачы, парывісты.

Агнявая прамова.

Агнявое слова.

4. Звязаны з абстрэлам, стральбой.

Агнявая пазіцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агнявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агнявы́ агнява́я агняво́е агнявы́я
Р. агняво́га агняво́й
агняво́е
агняво́га агнявы́х
Д. агняво́му агняво́й агняво́му агнявы́м
В. агнявы́ (неадуш.)
агняво́га (адуш.)
агняву́ю агняво́е агнявы́я (неадуш.)
агнявы́х (адуш.)
Т. агнявы́м агняво́й
агняво́ю
агнявы́м агнявы́мі
М. агнявы́м агняво́й агнявы́м агнявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ля́дна-агнявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ля́дна-агнявы́ ля́дна-агнява́я ля́дна-агняво́е ля́дна-агнявы́я
Р. ля́дна-агняво́га ля́дна-агняво́й
ля́дна-агняво́е
ля́дна-агняво́га ля́дна-агнявы́х
Д. ля́дна-агняво́му ля́дна-агняво́й ля́дна-агняво́му ля́дна-агнявы́м
В. ля́дна-агнявы́ (неадуш.)
ля́дна-агняво́га (адуш.)
ля́дна-агняву́ю ля́дна-агняво́е ля́дна-агнявы́я (неадуш.)
ля́дна-агнявы́х (адуш.)
Т. ля́дна-агнявы́м ля́дна-агняво́й
ля́дна-агняво́ю
ля́дна-агнявы́м ля́дна-агнявы́мі
М. ля́дна-агнявы́м ля́дна-агняво́й ля́дна-агнявы́м ля́дна-агнявы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падсе́чна-агнявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падсе́чна-агнявы́ падсе́чна-агнява́я падсе́чна-агняво́е падсе́чна-агнявы́я
Р. падсе́чна-агняво́га падсе́чна-агняво́й
падсе́чна-агняво́е
падсе́чна-агняво́га падсе́чна-агнявы́х
Д. падсе́чна-агняво́му падсе́чна-агняво́й падсе́чна-агняво́му падсе́чна-агнявы́м
В. падсе́чна-агнявы́ (неадуш.)
падсе́чна-агняво́га (адуш.)
падсе́чна-агняву́ю падсе́чна-агняво́е падсе́чна-агнявы́я (неадуш.)
падсе́чна-агнявы́х (адуш.)
Т. падсе́чна-агнявы́м падсе́чна-агняво́й
падсе́чна-агняво́ю
падсе́чна-агнявы́м падсе́чна-агнявы́мі
М. падсе́чна-агнявы́м падсе́чна-агняво́й падсе́чна-агнявы́м падсе́чна-агнявы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заве́са засло́на, -ны ж.;

дымова́я заве́са дымава́я засло́на;

огнева́я заве́са воен. агнява́я засло́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ячэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэ́ек, ж.

1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).

Ячэйка сотаў.

2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

Сям’я — пярвічная я. грамадства.

Падпольная я.

3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).

Агнявая я.

|| прым. ячэ́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вачні́цы, ‑ніц; адз. вачніца, ‑ы, ж.

Паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы. Твар выцягнуўся, і цёмна-сінія плямы трывала аселі ў вачніцах. Савіцкі. Жорсткі пясок агнявая пустыня Праз вачніцы мае ўсё сыпле і сыпле. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агнявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да агню. Агнявыя ўспышкі. □ Густое воблака дыму, апярэдзіўшы агнявую лавіну і цяжка пераплыўшы па прыгнутых калоссях, раптам накіравалася да лесу. Кулакоўскі. Як высокае залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, то сцелючыся над долам агнявымі пасмамі, то яркімі стужкамі ўзвіваючыся ўгору. Колас.

2. Які мае колер агню; ярка-чырвоны. І песня, і людзі, і агнявыя пад сонцам грывы коней — усё ляцела бурай-віхурай уперад ды ўперад. Лынькоў. Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу І дзяньку кароны. Колас.

3. перан. Які выпраменьвае яркае святло; бліскучы. Свеціць ласкай з высі агнявое сонца, Хараства красою свет ўвесь адзяе... Гурло.

4. перан. Палымяны, гарачы, парывісты. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў.. [Лабановіча] шчасцем. Колас. У век наш крытыкі сур’ёзнай І самакрытык агнявых Мы падыходзім вельмі грозна Не да сябе, а да другіх. Купала. // Напоўнены напружанай барацьбой, бурнымі падзеямі. Паэт [Дудар] не можа без захаплення, без гордасці гаварыць аб «агнявой нашай эры». Ярош.

5. Звязаны з абстрэлам, стральбой. Яшчэ агнявы налёт артылерыі не скончыўся, як былі заўважаны танкі. Гурскі.

•••

Агнявая заслона гл. заслона.

Агнявая кропка гл. кропка.

Агнявая пазіцыя гл. пазіцыя (у 2 знач.).

Агнявы рубеж гл. рубеж.

Агнявыя сродкі гл. сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огнево́й

1. в разн. знач. агнявы́;

огнева́я то́чка агнявы́ пункт;

огнева́я пози́ция агнява́я пазі́цыя;

2. перен. палымя́ны, па́лкі;

огнево́й взгля́д палымя́ны (па́лкі) по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)