авантуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет, які займаецца авантурамі.

|| ж. авантуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. авантуры́сцкі, -ая, -ае і авантурысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авантуры́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. авантуры́ст авантуры́сты
Р. авантуры́ста авантуры́стаў
Д. авантуры́сту авантуры́стам
В. авантуры́ста авантуры́стаў
Т. авантуры́стам авантуры́стамі
М. авантуры́сце авантуры́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

авантуры́ст м. авантюри́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авантюри́ст авантуры́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аванту́рнік м., разг., см. авантуры́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аванту́рнік, ‑а, м.

Тое, што і авантурыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авантуры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да авантурыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ванту́рнікавантурыст’ (Нас.). Вантурнік < авантурнік < авантурны (чалавек) у выніку універбізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашуканец, падманшчык, манюка, махляр, круцель, жулік, шэльма, лотра, прайдзісвет, прайдоха, праныра, пралаза, хітрэц, хітрун, спрытнюга, машэннік, чмут, сімулянт, аферыст, авантурыст, камбінатар, шарлатан, шулер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)