абярэ́мак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абярэ́мак абярэ́мкі
Р. абярэ́мка абярэ́мкаў
Д. абярэ́мку абярэ́мкам
В. абярэ́мак абярэ́мкі
Т. абярэ́мкам абярэ́мкамі
М. абярэ́мку абярэ́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абярэ́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Ноша ў такім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэмя.

Цягалі сена віламі і абярэмкамі.

Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі). А. дроў.

А. саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абярэ́мак, -мка м., обл. оха́пка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абярэ́мак, ‑мка, м.

1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі. Сачанка.

2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абярэ́мак ’ахапак’ (БРС, Нас., Арх. ГУ, КТС), обʼеремок (КСТ) да bermę < bьrǫ, bьrati. Укр. оберемок. Па тыпу словаўтварэння як ахапак, разбіваецца на марфемы: а‑бярэм‑ак (*o‑berm‑ъkъ). Словаўтваральная інавацыя характэрная для беларускага і ўкраінскага арэала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натрусі́цца, ‑трусіцца; зак.

Разм. Насыпацца, высыпацца пры трасенні, вытрасанні. Анюта перадала Мікульскаму абярэмак [сена], сабрала з долу тое, што падаткнула яму пад руку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нару́чэ, нару́ччэ ’бярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręczeабярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. narôče, naróčje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. наручjе ’абдымкі’, на̏ручаj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́ръч ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narǫčьje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑rǫčьje (< jǫka) і *na‑ročьje, да апошняга ст.-чэш. náročie, nároky, náročky ’scrotum’, ст.-польск. naroki ’вантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярэмя, абярэмак, ахапак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мо́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Пярэдняя частка галавы ў жывёлы. Падабраў [Марцін] з-пад конскай морды ў абярэмак сена і, паклаўшы на калёсы, стаў запрагаць каня. Мележ. Цялушка .. трасе галавою і выцягвае морду. Колас.

2. Груб. Твар чалавека. [Дзед:] — Па мордзе, голубе, відаць — шкадлівы ты чалавек. Бажко. // Ужываецца як лаянка. — Пашавельвайся хутчэй, бандыцкая морда! — крыкнуў .. [чырвонаармеец], нарэшце. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́пак, ‑пка, м.

Такая колькасць чаго‑н., якую можна панесці, абхапіўшы дзвюма рукамі; абярэмак. Непадобна было, што і.. [Лінкевіч] часам нёс дадому ахапак калгаснай саломы ці канюшыны, а траплялася — і сноп. Дуброўскі. Толя ідзе да вогнішча з маленькай сякерай у руцэ і з ахапкам сушняку. Брыль. Калі паліцэйскі завярнуў на другі бок саставу, чыгуначнік з сілай адсунуў дзверы ў вагоне, схапіў у ахапак Валодзю і кінуў яго туды. Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)