абыя́кавы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абыя́кавы |
абыя́кавая |
абыя́кавае |
абыя́кавыя |
| Р. |
абыя́кавага |
абыя́кавай абыя́кавае |
абыя́кавага |
абыя́кавых |
| Д. |
абыя́каваму |
абыя́кавай |
абыя́каваму |
абыя́кавым |
| В. |
абыя́кавы (неадуш.) абыя́кавага (адуш.) |
абыя́кавую |
абыя́кавае |
абыя́кавыя (неадуш.) абыя́кавых (адуш.) |
| Т. |
абыя́кавым |
абыя́кавай абыя́каваю |
абыя́кавым |
абыя́кавымі |
| М. |
абыя́кавым |
абыя́кавай |
абыя́кавым |
абыя́кавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абыя́кавы, -ая, -ае.
Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н., безуважны, раўнадушны да ўсяго.
А. да людзей чалавек.
Абыякавыя адносіны да працы.
|| наз. абыя́кавасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абыя́кавы безразли́чный, равноду́шный; (не выражающий участи, чувств — ещё) безуча́стный, бесстра́стный;
а. гляда́ч — равноду́шный зри́тель;
а. по́гляд — безразли́чный (безуча́стный) взгляд
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абыя́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н. [Люба] глядзела ў вочы гэтаму чалавеку, абыякаваму да яе, і нават каб ён пачаў яе абсмейваць, яна б магла выпрошваць у яго рады. Чорны. Адзін толькі Янка заставаўся абыякавым у дачыненні рыбы: ён не пазнаў яшчэ асалоды ў лоўлі сеткаю-таптухаю. Колас. // Раўнадушны да навакольнага наогул. [Мікола Пышко:] — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе. Грахоўскі. Пі ён сам пра сябе, ні другія пра яго не маглі і не могуць сказаць, што чалавек ён абыякавы, марудны, раўнадушны. Нельга так сказаць пра Андрэя Сцяпанавіча Лазарэку. Бялевіч. // Які выяўляе раўнадушнасць. Абыякавы выгляд. Абыякавы тон. □ Чакалі наступнага дня. Некаторыя з трывогай, — што будзе? Другія з абыякавым настроем: што будзе, то будзе. Галавач.
2. Які не выклікае да сябе цікавасці. І ўсё стала абыякава для.. [Сашы], нішто яе больш не цікавіла, не магло запаліць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абыя́кавы да абы (гл.), як (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
равноду́шный раўнаду́шны, абыя́кавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
індыферэ́нтны, -ая, -ае (кніжн.).
Абыякавы, раўнадушны.
Індыферэнтныя адносіны.
|| наз. індыферэ́нтнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апаты́чны, -ая, -ае.
Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.
А. чалавек.
|| наз. апаты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
безуча́стный безудзе́льны, безува́жны; (равнодушный) абыя́кавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адсу́тны, -ая, -ае.
1. Які адсутнічае.
Запісаць адсутных (наз.).
2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага, абыякавы, пасіўны.
А. позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)