абыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і абы́граны; зак.
1. каго-што. Перамагчы каго-н. у гульні.
А. у шахматы.
2. што. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час (спец.).
А. скрыпку.
3. што. Выкарыстаць у сваіх мэтах для стварэння большага ўражання (разм.).
А. слова.
|| незак. абы́грываць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абыгра́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
абыгра́ю |
абыгра́ем |
| 2-я ас. |
абыгра́еш |
абыгра́еце |
| 3-я ас. |
абыгра́е |
абыгра́юць |
| Прошлы час |
| м. |
абыгра́ў |
абыгра́лі |
| ж. |
абыгра́ла |
| н. |
абыгра́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
абыгра́й |
абыгра́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
абыгра́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абыгра́ць сов., в разн. знач. обыгра́ть;
а. у ша́хматы — обыгра́ть в ша́хматы;
а. скры́пку — обыгра́ть скри́пку;
а. сло́ва — обыгра́ть сло́во
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамагчы каго‑н. у гульні. Абыграць у шашкі.
2. Выкарыстаць што‑н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўтрымаўся як прамова з трыбуны. «Полымя». // Выкарыстаць чые‑н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду. Купала.
3. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обыгра́ть сов.
1. (в игре) абыгра́ць; абгуля́ць;
2. в др. знач. абыгра́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абы́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абыграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абыграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы́грыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. абыгрываць — абыграць (у 2, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыгра́ны в разн. знач. обы́гранный; см. абыгра́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абы́грываць несов., в разн. знач. обы́грывать; см. абыгра́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)