абшука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н.

А. кватэру арыштаванага.

2. што. Шукаючы, агледзець усё старанна.

А. усе кішэні.

А. лес.

|| незак. абшу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшука́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшука́ю абшука́ем
2-я ас. абшука́еш абшука́еце
3-я ас. абшука́е абшука́юць
Прошлы час
м. абшука́ў абшука́лі
ж. абшука́ла
н. абшука́ла
Загадны лад
2-я ас. абшука́й абшука́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшука́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абшука́ць сов. обыска́ть; (ощупью — ещё) обша́рить;

а. злачы́нца — обыска́ть престу́пника;

а. усе́ куткі́ — обыска́ть (обша́рить) все уголки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі. Крапіва. За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі. Лынькоў.

2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обыска́ть сов. абшука́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшна́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Пільна, уважліва абшукаць.

А. усе закуткі.

|| незак. абшна́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшука́ны обы́сканный; обша́ренный; см. абшука́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закану́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

Прымасціцца ў заканурку.

Абшукаць усе закануркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закаву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Невялікі глухі завулак.

2. Аддалены, глухі куток дзе-н., месца ў памяшканні; закутак.

Абшукаць усе закавулкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)