абша́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абша́р абша́ры
Р. абша́ру абша́раў
Д. абша́ру абша́рам
В. абша́р абша́ры
Т. абша́рам абша́рамі
М. абша́ры абша́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абша́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць; участак вялікіх памераў.

А. зямлі нязмерны.

Абшары балот.

|| прым. абша́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́р, -ру м. просто́р, простра́нство ср.;

~ры стэ́паў — степны́е просто́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абша́р, ‑у, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць. А мароз трашчыць сіберны, Пухам крые, пухам сцеле Увесь абшар зямлі нязмерны, Нібы мяккую пасцелю. Гурло. Ад белай пены.. мора здавалася бяскрайнім зімовым абшарам, на якім лютуе завіруха, варочаючы і рассыпаючы высокія снежныя сувеі. Дуброўскі. // Участак вялікіх памераў. Абшары балот. □ І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі. Колас. [Алёша] глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы і адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абша́рабшар, прастора’ (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Абшар (пшенʼицы) < польск. obszar < ням. obirschar (< überscheeren ’перарэзаць’) ’частка зямлі, якая вылучаецца пасля вымярэння’ (XV ст.). З XVII ст. — сучаснае значэнне (Брукнер, 68). Калі гэта так, бел. абшар < польск. obszar (XVII ст.) (параўн. Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшар, прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць; бязмер, бязмер'е, пространь (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ла́ва³, -ы, мн. -ы, лаў, ж. (разм.).

Вялікі абшар, шырокі аднастайны масіў чаго-н.

Л. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Свабоднае, вялікае месца, абшар.

Стэпавы п.

2. Свабода, раздолле.

Дзецям тут п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абся́г, -у, м.

1. Прастора, абшар, далягляд.

Любавацца абсягам палёў.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

А. інтарэсаў.

|| прым. абся́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́г, -у, мн. -і, -аў, м. і разло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Абшар, адкрытая прастора.

Паўз Прыпяць цягнуліся пясчаныя разлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)