абчы́сціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абчы́шчу абчы́сцім
2-я ас. абчы́сціш абчы́сціце
3-я ас. абчы́сціць абчы́сцяць
Прошлы час
м. абчы́сціў абчы́сцілі
ж. абчы́сціла
н. абчы́сціла
Загадны лад
2-я ас. абчы́сці абчы́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час абчы́сціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціць сов.

1. в разн. знач. обчи́стить, очи́стить;

а. паліто́ ад сне́гу — очи́стить (обчи́стить) пальто́ от сне́га;

а. я́блык — очи́стить (обчи́стить) я́блоко;

2. разг. (обокрасть) обчи́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.

2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обчи́стить сов., прям., перен. абчы́сціць, мног. паабчышча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абчысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскаблі́ць, аскаблю, аскобліш, аскобліць; зак., што.

Абскрэбці, абдзерці, абчысціць. Аскабліць бервяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. боты ад снегу.

2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабчышча́ць сов. (во множестве) обчи́стить, очи́стить; см. абчы́сціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наабчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абчысціць вялікую колькасць чаго‑н. Наабчышчаць яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)