абцяжа́рваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абцяжа́рваю абцяжа́рваем
2-я ас. абцяжа́рваеш абцяжа́рваеце
3-я ас. абцяжа́рвае абцяжа́рваюць
Прошлы час
м. абцяжа́рваў абцяжа́рвалі
ж. абцяжа́рвала
н. абцяжа́рвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час абцяжа́рваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абцяжа́рваць несов.

1. обременя́ть, отягоща́ть;

2. перен. обременя́ть, отягоща́ть; затрудня́ть, утружда́ть; см. абцяжа́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абцяжарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -жа́р; -раны; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім.

Плады абцяжарылі дрэўцы.

2. Выклікаць адчуванне стомленасці.

Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.

3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.

А. даручэннямі, просьбамі.

|| незак. абцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абцяжа́ранне, -я, н. і абцяжа́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацяжа́рваць несов., см. абцяжа́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отягоща́ть несов. абцяжа́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бремени́ть несов., уст. абцяжа́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцяжа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцяжарваць — абцяжарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абцяжарыцца.

2. Зал. да абцяжарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обременя́ть несов. абцяжа́рваць; (просьбой) турбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)