абру́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абру́шыцца абру́шацца
Прошлы час
м. абру́шыўся абру́шыліся
ж. абру́шылася
н. абру́шылася
Дзеепрыслоўе
прош. час абру́шыўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. гл. рушыцца.

2. перан., на каго-што. Імкліва напасці.

А. з пагрозамі.

А. на ворага.

|| незак. абру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

|| наз. абрушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абру́шыцца сов.

1. обру́шиться, ру́хнуть; завали́ться;

2. перен. обру́шиться; навали́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абру́шыцца, ‑шыцца; зак.

1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль. Васілеўская. // перан. Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш. Танк.

2. перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну. Кавалёў. // Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі. Марціновіч. Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа. А. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абуры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., абу́рыцца; зак. (разм.).

Абрушыцца, абваліцца.

Сцяна абурылася.

|| незак. абу́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абру́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абрушыцца.

2. Зал. да абрушваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абрушыць, абрушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обру́шиться сов.

1. абвалі́цца, абру́шыцца, абуры́цца;

2. перен. накі́нуцца, навалі́цца, напа́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абру́швацца несов.

1. обру́шиваться, ру́шиться; зава́ливаться; см. абру́шыцца;

2. страд. ру́шиться; зава́ливаться; см. абру́шваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.

Жанчына ахнула.

2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.

А. палкай па галаве.

|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. а́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)