абпы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і апырскаць.

|| незак. абпы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. абпы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| звар. абпы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. абпы́рсквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпы́рскаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абпы́рскаю абпы́рскаем
2-я ас. абпы́рскаеш абпы́рскаеце
3-я ас. абпы́рскае абпы́рскаюць
Прошлы час
м. абпы́рскаў абпы́рскалі
ж. абпы́рскала
н. абпы́рскала
Загадны лад
2-я ас. абпы́рскай абпы́рскайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абпы́рскаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абпы́рскаць сов., см. апы́рскаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і апырскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрасі́ць, зрашу, зросіш, зросіць; зак., што.

Разм. Змачыць расой, абрасіць. // Абпырскаць якой‑н. вадкасцю. Зрасіць кветкі вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлю́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абпырскаць, абліць вадой, граззю і пад. Ядзя стаяла, абтрасалася, нібы мокрая курыца. — Захлюпаю падлогу, — апраўдвалася яна. — Бач, як цячэ... Новікаў.

захлю́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць хлюпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)