або́йма

‘рамка для патронаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. або́йма або́ймы
Р. або́ймы або́ймаў
Д. або́йме або́ймам
В. або́йму або́ймы
Т. або́ймай
або́ймаю
або́ймамі
М. або́йме або́ймах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы.

А. патронаў.

2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).

Жалезабетонная а.

3. перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).

Цэлая а. аргументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́йма ж., в разн. знач. обо́йма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

або́йма, ‑ы ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі. Новікаў. // Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.

2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Або́йма ’аб’ём, ахват’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., КТС), рус. обойма ’тс’, укр. обійми ’абдыманні’ да ob‑jęti, ob(о)‑imǫ. Гл. мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обо́йма в разн. знач. або́йма, -мы ж.;

обо́йма с патро́нами або́йма з патро́намі;

обо́йма шарикоподши́пника або́йма шарыкападшы́пніка;

обо́йма зна́ний перен. або́йма ве́даў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сепара́тар, ‑а, м.

1. Апарат для выдзялення аднаго рэчыва з саставу другога. Малочны сепаратар. Адстойны сепаратар. Магнітны сепаратар. □ Сапраўды, неразумна адвозіць малако за дваццаць кіламетраў на малочны пункт толькі дзеля таго, каб там прапусцілі яго праз сепаратар. Дуброўскі.

2. У машынабудаванні — металічная або пластмасавая, абойма для раздзялення шарыкаў або ролікаў у падшыпніках.

[Ад лац. separator — аддзяліцель.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туле́йкі ‘лыка для пляцення лапцяў’ (Растарг.). Параўн. укр. туле́йка ‘дэталь у возе (колца, што злучае вось з насадам)’ (Нікан., Трансп.), тулі́йки ‘дробнае пер’е ў курэй, якое цяжка выскубаць’; тулі́йка ‘ніжняя частка рога’; рус. туле́йка ‘верхняя частка лапаты, куды ўстаўляецца чаранок’, ‘унутраная частка шапкі’ (СРНГ), польск. tulejka, tuleja ‘трубка’, ‘лейка’, чэш. tulejka, tulajka ‘трубчатая частка прылады для ўстаўкі чаранка’, славац. tuľajkaабойма, насадка’, серб. ту́лајка ‘трубачка’, ‘жалезны абруч, які злучае часткі возу’, балг. туле́йка ‘частка сякеры, куды ўстаўляецца тапарышча’. Вытворнае ад прасл. *tulěja/*tulьja ‘трубка’, якое генетычна звязваецца з прасл. *tulъ ‘калчан’, *tuliti ‘гнуць, прыціскаць’, гл. тул2, туліць. У канкрэтным выпадку гутарка ідзе пра скрутак лыку ў выглядзе трубкі, параўн. в.-луж. tulawa ‘дудачка з вярбы’, славен. tuljáva ‘катушка, шпулька, цэўка’, ‘кароткая трубка’ і інш. (Махэк₂, 648; Борысь, 653; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401; Скок, 3, 520–521; Шустар-Шэўц, 1557; Бязлай, 4, 246; ЕСУМ, 5, 672).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)