або́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Абозны возчык, фурман.

2. Ваеннаслужачы абозных часцей (разм.).

3. перан. Той, хто адстае, пляцецца ў хвасце (разм.).

Раўняцца па перадавіках, а не па абозніках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́знік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. або́знік або́знікі
Р. або́зніка або́знікаў
Д. або́зніку або́знікам
В. або́зніка або́знікаў
Т. або́знікам або́знікамі
М. або́зніку або́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

або́знік ж. обо́зник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

або́знік, ‑а, м.

Возчык у абозе; вазак, фурман. Абознікі ішлі па гразі вуліцы побач са змучанымі, стомленымі коньмі. Галавач. Абознікі лаяліся і пагражалі шафёрам пугамі. Шамякін. // Разм. Ваеннаслужачы абозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обо́зник або́знік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обо́зчик або́знік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)