абнаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. Стаць новым, абноўленым; набыць выгляд новага.

Свет абнавіўся.

2. Папоўніцца чымсьці новым, змяніцца.

Рэпертуар тэатра абнавіўся.

Абнавіўся склад рэдкалегіі.

3. перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца.

Цела нібы абнавілася, такое яно стала моцнае.

|| незак. абнаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. абнаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абнаві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абно́віцца абно́вяцца
Прошлы час
м. абнаві́ўся абнаві́ліся
ж. абнаві́лася
н. абнаві́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абнаві́цца сов. обнови́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.

1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.

2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обнови́ться абнаві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Зрабіцца навейшым, абнавіцца.

Пафарбаваны паркан нібы панавеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднаве́ць

абнавіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. паднаве́е паднаве́юць
Прошлы час
м. паднаве́ў паднаве́лі
ж. паднаве́ла
н. паднаве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час паднаве́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абнаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да абнавіцца.

2. Зал. да абнаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнаўля́цца несов., возвр., страд. обновля́ться; см. абнаві́цца, абнаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнаўляць — абнавіць і стан паводле знач. дзеясл. абнаўляцца — абнавіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)