абмыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абмыва́нне абмыва́нні
Р. абмыва́ння абмыва́нняў
Д. абмыва́нню абмыва́нням
В. абмыва́нне абмыва́нні
Т. абмыва́ннем абмыва́ннямі
М. абмыва́нні абмыва́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмыва́нне ср.

1. обмыва́ние;

2. разг. обсти́рывание, обмыва́ние;

1, 2 см. абмыва́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмыва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмываць — абмыць.

2. Рытуальны абрад. Свяшчэннае абмыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

А. ногі.

А. дзіця.

2. Памыць бялізну ўсім, многім.

А. сям’ю.

3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

А. новую кватэру.

А. прэмію.

|| незак. абмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. абмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. абмыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обмыва́ние абмыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

омыва́ние абмыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

омове́ние уст. абмыва́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмы́в м., спец. абмыва́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмы́вка ж., разг. абмыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свяшчэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўспрымаецца як святасць, прызнаецца боскім. Старажытныя грэкі любілі дэльфінаў, лічылі іх свяшчэннымі жывёламі, якія знаходзяцца пад апекай марскога бога. В. Вольскі. // Які звязаны з рэлігійным абрадам, з рэлігійным культам, які мае адносіны да набажэнства. Свяшчэнны абрад. Свяшчэнныя кнігі. Свяшчэннае абмыванне. □ [Поп:] — А што я пажартаваў словам, успомніўшы свяшчэннае пісанне, дык у царкве — я свяшчэннаслужыцель, а тут — я такі самы чалавек, як і ўсе. Чорны.

2. Які ажыццяўляецца ў інтарэсах рэлігіі, апраўдваецца рэлігіяй. Свяшчэнныя войны.

3. перан. Асабліва дарагі, запаветны, высокааўтарытэтны. [Самарскі сцяг] з’яўляецца свяшчэннай рэліквіяй. «Маладосць». Прыслухоўваўся да свяшчэннага шэлесту старонак запаветных кніг. Гарбук.

4. Высакародны, чысты, узвышаны. Словы ўспомні свяшчэннай прысягі: Жыць і памерці — за родны свой край! Глебка. Наводчык загінуў смерцю храбрых, да канца выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Радзімай. «Полымя». Дзе б Радзіма мяне не паставіла, Ці варштаты, ці сшыткі рабіць, Доўг свяшчэнны мой — працу любіць: Ёсць закон, залатое ёсць правіла — У жыцці не бывае драбніц! Непачаловіч. // Такі, які вядзецца з вызваленчай мэтай (пра вайну, бой і пад.). Свяшчэнны бой. Свяшчэнная вайна.

5. Недатыкальны, непарушны. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)