абмало́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. абмало́т
Р. абмало́ту
Д. абмало́ту
В. абмало́т
Т. абмало́там
М. абмало́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абмало́т, -ту м. обмоло́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Тое, што і малацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы.

А. жыта.

|| незак. абмало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмало́чванне, -я, н. і абмало́т, -у, Мо́це, м.

|| прым. абмало́тны, -ая, -ае.

А. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сырамало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Абмалот збожжа адразу пасля сушкі ў полі, без прасушвання ў сушні, гумне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́калатабмалот; салома’ (Мат. Гом.). Рус. вы́колот ’выкалочванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкалаціць ’абмалаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обмола́чивание ср., с.-х. абмало́чванне, -ння ср., малацьба́, -бы ж., абмало́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разу́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якому дадзен розум, надзелены розумам. Разумная істота.

2. Разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю. Старшынёй калгаса выбралі чалавека разумнага, памяркоўнага. Даніленка. Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурань. Якімовіч. // Які разумее чалавека (пра жывёл). Разумны сабака. // Які выяўляе розум, праніклівасць. Разумны твар. □ Разумныя карыя вочы хлопца кагосьці шукалі. Ваданосаў.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці. Разумнае слова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас. // Багаты думкамі, змястоўны. У партфелі .. [старшыня сельсавета] насіў разумныя кнігі і наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізма-ленінізма. Шамякін.

4. Які адпавядае абставінам, лагічны ў даных умовах, мэтазгодны. Разумны ўчынак. □ [Крушынскі:] — Адзін плач тут не паможа, бацюшка, трэба нешта больш разумнае рабіць. Бядуля. У выніку такой разумнай арганізацыі працы і высокай працоўнай актыўнасці калгаснікаў абмалот быў праведзен у самыя кароткія тэрміны, збожжа паступіла ў калгасныя засекі. Залескі.

•••

Разумная галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)