абліпа́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
абліпа́е |
абліпа́юць |
| Прошлы час |
| м. |
абліпа́ў |
абліпа́лі |
| ж. |
абліпа́ла |
| н. |
абліпа́ла |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абліпа́ць несов.
1. облипа́ть;
2. (на чым) пло́тно облега́ть (что);
1, 2 см. аблі́пнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблі́пнуць, -ну, -неш, -не; -лі́п, -пла; -ні́; зак.
1. Пакрыцца з усіх бакоў чым-н. ліпкім.
Калёсы абліплі глінай.
2. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць на чым-н.
Пад дажджом сукенка абліпла на целе.
|| незак. абліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
облипа́ть несов. абліпа́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абліпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліпаць — абліпнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абліп, ‑ла.
Зак. да абліпаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)